Відэа са словамі Лукашэнкі, з якога пачаўся флэшмоб "Раздзявацца і работаць"
У Беларусі ў апошнія дні набыў вялікую папулярнасць у Instagram флэшмоб пад хэштэгам #раздеватьсяиработать. Беларусы адрэагавалі на выказванне Аляксандра Лукашэнкі 22 чэрвеня на 5-м Усебеларускім народным сходзе. Кіраўнік дзяржавы сказаў наступнае: "Вы ведаеце як рабіць, што рабіць і якіх мэтаў дамагацца. Усё — у простым. Інавацыі, IT-тэхналогіі, прыватызацыі і іншае... Усё гэта зразумела. Мы гэта ўжо засвоілі. Але усё і наша жыццё у простым: трэба развівацца і працаваць!". Многія памылкова пачулі "распранацца і працаваць".
І беларусы сапраўды сталі распранацца на працы ды рабіць здымкі, выкладаць іх у Instagram. У флэшмобе паўдзельнічалі сотні людзей. Пра яго напісалі беларускія і замежныя СМІ.