Відэаблогер з Брэста збіраецца ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах

Відэаблогер з Брэста збіраецца ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах

Відэаблогер з Брэста збіраецца ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Сяргей Пятрухін хоча стаць кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1.

Брэстаўчанін Пятрухін вядомы ў горадзе серыяй сваіх дакументальных фільмаў-рэпартажаў аб праблемах мясцовых жыхароў. Відэаблог ён вядзе амаль два гады. Па словах самога Пятрухіна, у сваіх сюжэтах ён агучвае выпадкі злоўжывання ўладай з боку чыноўнікаў і праваахоўнікаў.

Пятрухін: "Я сваім блогам спрабую данесці да кіраўніцтва краіны і асабіста да Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка тое, што ўлада на месцах хавае сапраўднае палажэнне справаў, а яму дакладваюць цалкам іншае. Я вельмі хачу, каб пра мой блог ведаў і ён, бо я паказваю сапраўднае становішча ў горадзе. У мяне ўсё даказана, усё грунтуецца на фактах. За кожнае сваё відэа я адказваю".

Сяргей Пятрухін паведаміў Еўрарадыё, што сваім удзелам у сёлетніх выбарах ён пераследуе тыя ж самыя мэты, як і пры стварэнні блогу — інфармаваць кіраўніцтва краіны аб праблемах у рэгіёнах. На яго думку, уласны канал на Youtube — добрая стартавая пляцоўка для перадвыбарчай кампаніі, бо ён там мае аўдыторыю сваіх прыхільнікаў, якая ўвесь час павялічваецца.

Нагадаем, што кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пачнецца ў чэрвені 2016 года. Самі парламенцкія выбары павінны прайсці не пазней за 11 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі