Віктар Бабарыка: мы сабралі амаль 100 тысяч подпісаў

Віктар Бабарыка: мы сабралі амаль 100 тысяч подпісаў

Ініцыятыўная група Віктара Бабарыкі сабрала за няпоўныя два тыдні амаль 100 тысяч подпісаў. Пра гэта прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду паведаміў у сацсетках. 

"Працягваецца збор подпісаў, і мы ўжо ўшчыльную наблізіліся да ўзяцця першага бар'ера ў 100.000! Але я ўпэўнены: мы можам значна больш! Наша мэта — 1.000.000!" — напісаў палітык.

100 тысяч подпісаў — неабходны мінімум для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты. 

Збор подпісаў за вылучэнне палітыкаў кандыдатамі ў прэзідэнты працягнецца да 19 чэрвеня. Такім чынам, на збор яшчэ 900 тысяч подпісаў у групы Бабарыкі застаецца крыху больш за паўмесяца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі