Віктар Касцючонак стаў галоўным трэнерам мінскага "Юнацтва"
Віктар Касцючонак / junost.hockey.by
Віктар Касцючонак стаў галоўным трэнерам хакейнага мінскага "Юнацтва". Пагадненне з беларускім спецыялістам разлічана на адзін сезон, паведамляе клубная прэс-служба.
Касцючонку 7 чэрвеня споўніцца 44 гады. Ён — выхаванец хакейнай школы "Юнацтва", выступаў за каманду (у 1995-2001, 2003-2006 гадах), правёў за яе больш за 500 матчаў, набраў 231 выніковы бал. Трэнерскую кар'еру пачаў у маладзёжным "Юнацтве" ў 2014 годзе. Мінулы сезон правёў у хабараўскім "Амуры", дзе быў памочнікам галоўнага трэнера.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.