Віктар Лукашэнка набываў вышыванкі і разглядаў вокладкі з "Пагоняй"
Віктар Лукашэнка, старэйшы сын кіраўніка дзяржавы, набываў вышыванкі і разглядаў вокладкі з "Пагоняй". Адбылося гэта на сёлетнім "Славянскім базары". Пра гэтую гісторыю на сваёй старонцы ў Facebook распавёў кіраўнік symbal.by Павел Белавус. Паводле яго слоў, яе яму распавёў Валерый Есіпёнак, уладальнік крамы адзення.
"У гэтым годзе на Славянскім базары да іх намёта з вышыванкамі і "Пагонямі" падышоў з аховаю Віктар Лукашэнка, — піша Белавус. — Прымерыў на месцы і набыў чатыры вышыванкі, уважліва паразглядаў вокладкі з "Пагоняй" і напрыканцы размовы сказаў: "Так не хапала вашай крамы на свяце ў Александрыі", усміхнуўся і пайшоў".
Апошнім часам у Беларусі зноў пачаліся затрыманні за бел-чырвона-белы сцяг.