Віктару Ганчару сёння споўнілася б 50 гадоў, яго лёс дагэтуль невядомы
Сёння споўнілася б 50 гадоў Віктару Ганчару, першаму віцэ-спікеру Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання, старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі. Ён быў адным з актыўных дзеячоў апазіцыі. 16 верасня 1999 года Ганчар
разам са сваім сябрам, бізнэсменам Анатолем Красоўскім бясследна знік.
У 2001 годзе былі абнародаваныя дакументы, паводле якіх палітык быў знішчаны “эскадронам смерці”. Аднак дагэтуль праваахоўныя органы Беларусі не далі адказу на пытанне, што ж здарылася з Віктарам Ганчаром, як і з іншымі зніклымі апазіцыянерамі.
Хартыя-97