Вікторыя Азаранка апусцілася на 16 месца сусветнага рэйтынгу тэнісістак

Вікторыя Азаранка апусцілася на адно месца ніжэй у сусветным рэйтынгу тэнісістак. Цяпер беларуска займае 16 месца. Сёння быў апублікаваны новы рэйтынг WTA.
Вольга Гаварцова апусцілася на тры пазіцыі і размясцілася на 50 месцы. Настасся Якімава набрала 666 ачкоў і паднялася са 103-й на 102-ю пазіцыю. Кацярына Дзегалевіч з 444 ачкамі размясцілася на 142-м месцы.

Узначальвае рэйтынг па-ранейшаму сербка Алена Янкавіч, на другім месцы амерыканка Серэна Ўільямс, на трэцім — расіянка Дынара Сафіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі