Вікторыя Азаранка не змагла дагуляць матч у Гвадалахары
Вікторыя Азаранка
Беларуска Вікторыя Азаранка (№19 у рэйтынгу WTA) не змагла дагуляць матч на тэнісным турніры ў мексіканскай Гвадалахары. Прычынай сталі праблемы з правай рукой.
У 1/8 фіналу наша суайчынніца сустракалася з расіянкай Камілай Рахімавай (89). Першы сэт Азаранка прайграла — 2: 6. У другім сэце яна ўзяла медыцынскі таймаўт, калі лік быў 1:0 на карысць Рахімавай. Прайграўшы тры геймы другога сэта, беларуска зноў выклікала на корт лекара і знялася з матчу.
Раней Азаранка ў сваіх сацсетках скардзілася на праблемы са здароўем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.