Сабаленка марыць зноў апынуцца на вяршыні рэйтынгу

Арына Сабаленка — пераможца US Open

Арына Сабаленка — пераможца US Open / x.com/WTA

Пасля перамогі над адкрытым чэмпіянаце ЗША Арына Сабаленка ўмацавала свае пазіцыі, як другой ракеткі свету. У абноўленым рэйтынгу WTA яна апярэджвае амерыканку Джэсіку Пегула, якая стала трэцяй ракеткай свету, амаль на 2500 ачкоў. А лідаркай застаецца Іга Свёнтак з Польшчы. Вікторыя Азаранка паднялася з 20-га на 19-е месца, а Аляксандра Сасновіч — з 107-га на 103-е.

Сабаленка прызналася, што марыць зноў апынуцца на вяршыні рэйтынгу. "Я засяроджана на сабе і ведаю, што калі на кожным турніры буду паказваць найлепшы тэніс і ў кожным гейме буду змагацца, то змагу зноў стаць першай у свеце", — кажа беларуская тэнісістка.

Арына Сабаленка была на першай пазіцыі рэйтынгу восенню 2023-га на працягу двух месяцаў. Аднак у лістападзе таго года яе вярнула Іга Свёнтак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі