Арына Сабаленка страціла статус першай ракеткі свету
Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка страціла статус першай ракеткі свету. На першае месца ў рэйтынгу WTA зноў паднялася польская спартсменка Іга Свёнтак.
Свёнтак напярэдадні перайграла ў фінале выніковага турніру WTA Джэсіку Пегулу з ЗША з лікам 6:1, 6:0. А да гэтага ў паўфінале паказала сябе мацней за Сабаленку. У выніку Свёнтак набрала 9295 ачкоў рэйтынгу, у Сабаленкі цяпер — 9050 ачкоў.
Сабаленка ўзначальвала рэйтынг WTA 8 тыдняў (з 11 верасня). Да гэтага першай ракеткай свету на працягу 75 тыдняў была Іга Свёнтак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.