Арына Сабаленка можа страціць статус першай ракеткі свету
Арына Сабаленка і Іга Свёнтак
Беларуска Арына Сабаленка у паўфінале Выніковага турніру WTA прайграла польскай тэнісістцы Ізе Свёнтак — 3:6, 2:6.
У фінале турніру Свёнтак, якая займае ў рэйтынгу WTA другое месца, будзе гуляць супраць амерыканкі Джэсікі Пегулы (5). Калі Свёнтак пераможа, то яна верне сабе статус першай ракеткі свету па выніках 2023 года.
Калі ж выйграе амерыканка, ранг першай ракеткі свету застанецца за Арынай Сабаленка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.