Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал парнага разраду US Open
У парным разрадзе адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе US Open беларуска Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці выйшлі ў 1/4 фіналу. У 1/8 фіналу яны менш чым за гадзіну перамаглі амерыканскую пару Коры Гаўф / Кэці Макнэлі — 6:0, 6:1.
У чвэрцьфінале Азаранка і Барці выйдуць супраць венгерска-французскага дуэта Тымеа Бабош / Крысціна Младэнавіч.
Раней у чвэрцьфінал парнага разраду US Open выйшлі яшчэ дзве беларускія тэнісісткі — Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч. Такім чынам тры з чатырох чвэрцьфіналаў парнага разраду на US Open будуць беларускімі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.