Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру "Ралан Гарос"
Упершыню ў сваёй кар'еры беларуская тэнісістка дасягнула такога поспеху.
У чвэрцьфінальнай сустрэчы 5 чэрвеня наша суайчынніца абыграла расіянку Марыю Кірыленку — 7:6, 6:2.
За выхад у фінал Азаранка будзе спрачацца 6 чэрвеня з расіянкай Марыяй Шарапавай.
Фота — dissp.com