Вікторыя Азаранка захавала 15-е месца ў рэйтынгу WTA
7 сакавіка Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) апублікавала чарговы рэйтынг найлепшых спартовак свету.
Беларуска Вікторыя Азаранка па-ранейшаму займае 15-ы радок, як і тыдзень таму.
Іншыя нашыя тэнісісткі апусціліся ў рэйтынгу на адзін радок. Аляксандра Сасновіч цяпер займае 102-ю пазіцыю, а Вольга Гаварцова — 84-ю.
У першай тройцы зменай не адбылося. Лідарскую пазіцыю займае амерыканка Серэна Уільямс. Другое месца — у немкі Ангелікі Кербер, трэцяе — у прадстаўніцы Польшчы Агнешкі Радваньскай.