Вікторыя Азаранка знялася з турніра ў Акапулька
Беларускія тэнісісткі завяршылі выступы на турніры ў мексіканскім Акапулька.
Вікторыя Азаранка ў другім раўндзе мусіла сустракацца са славачкай Дамінікай Цыбулкавай. Аднак найлепшая беларуская тэнісістка была вымушаная зняцца, бо не змагла згуляць з-за траўмы левага запясця, інфармуе БЕЛТА. Перад гэтым Азаранка перамагла славенскую тэнісістку Палону Херцаг — 4:6, 6:3, 6:1.
Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова ў другім крузе саступіла амерыканцы Слоан Стывенс — 4:6, 1:6. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 21 хвіліну. У першым раўндзе Гаварцова перамагла іспанскую тэнісістку Лару Аруабарэну — 6: 1, 6: 2.
У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юі ў першым матчы абыйгралі аўстралійскі дуэт Крыс Гучыёне / Бернард Томіч — 4:6, 6:3, 14:12. У чвэрцьфінале беларуска-філіпінская пара паспаборнічае з польска-мексіканскім дуэтам Марыюш Фірстэнберг / Сант'яга Гансалес.
Турнір у Акапулька завершыцца 27 лютага.