"Вірусны эфект": попыт на маркетолагаў цяпер — у 6 разоў меншы за прапанаванне

"Вірусны эфект" — новая праграма Еўрарадыё
"Вірусны эфект" — новая праграма Еўрарадыё

Праз каранавірус рэклама ўпала па ўсіх медыяканалах. Напрыклад, тэлевізійная рэклама ў Беларусі страціла 25%. Але больш за ўсё пацярпеў івэнтынг: многім кампаніям наогул давялося закрыцца. Таму попыт на маркетолагаў сёння ў шэсць разоў меншы, чым прапанаванне.

Рэкламадаўцам стала складана шукаць пазітыўныя кантэксты. Праз адмаўленне беларускімі ўладамі COVID-19 да восені ўпісвацца ў кантэксты было яшчэ больш складана. Як рэкламнае асяроддзе змагаецца з выклікамі і чаго чакае ад 2021 года, Еўрарадыё расказала кіраўніца камунікацыйнай групы FORTE Вераніка Пісарэнка.

"Вірусны эфект" — праграма, у якой Еўрарадыё пераасэнсоўвае, як змянілася і працягвае змяняцца наша жыццё пад уздзеяннем пандэміі. Чаму рана святкаваць перамогу, разважаюць нашы госці — дактары, музыкі, рэстаратары, рабочыя, кіроўцы, мастакі, арганізатары канцэртаў і фестываляў, уладальнікі клубаў, настаўнікі і іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі