“Вірусны эфект”: як COVID-19 паўплываў на беларускую сістэму адукацыі
Аляксандр Лукашенка ці верыў, ці рабіў выгляд, што каранавірус не ўяўляе пагрозы. Некаторыя дзяржаўныя ведамствы перанялі гэты падыход. Напрыклад, Мінадукацыі. Установа лічыла немэтазгодным уводзіць каранцін, а пасля супраціўлялася пераходу на дыстанцыйнае навучанне.
22 ліпеня у новай праграме Еўрарадыё "Вірусны эфект" былы супрацоўнік Міністэрства адукацыі і кіраўнік праекту "Народны падручнік" Сяргей Альшэўскі распавядае, якія пазітыўныя і негатыўныя змены адбыліся ў сістэме адукацыі пасля першага зарэгістраванага ў Беларусі выпадка COVID-19. Таксама абмяркоўваем надзёныя пытанні па ўступнай кампаніі і новыя правілы прыёма ў ВНУ.
“Вірусны эфект” — праграма, у якой Еўрарадыё пераасэнсоўвае, як змянілася і працягвае змяняцца наша жыццё пад уздзеяннем пандэміі. Чаму рана святкаваць перамогу, разважаюць нашыя госці — дактары, музыкі, рэстаратары, рабочыя, кіроўцы, мастакі, арганізатары канцэртаў і фэстаў, уладальнікі клубаў, настаўнікі ды іншыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.