Віталь Гуркоў выказаў сваё стаўленне да дзяржаўнага сцяга і герба "Пагоня"

Виталий Гурков высказал своё отношение к государственному флагу и гербу "Погоня"

У інтэрв'ю Еўрарадыё беларускі тайбаксёр і ўдзельнік гурта Brutto Віталь Гуркоў выказаў сваё стаўленне дзяржаўнага сцяга і гістарычнага герба "Пагоня". Гуркоў распавёў чаму герб "Пагоня" намаляваны ў яго на капе.

Віталь Гуркоў: "Лічу, што не трэба нашы нацыянальныя сімвалы прыпісваць апазіцыі ці яшчэ каму-небудзь. Яны належаць беларускаму народу, гэта частка нашай гісторыі. Такога меркавання прытрымліваецца, напэўна, кожны адэкватны чалавек. Канкрэтна мяне “Пагоня” матывуе, дапамагае перамагаць".

Гуркоў выказаўся і пра афіцыйныя дзяржаўныя сімвалы. Паводле яго слоў, ён не раз уздымаўся на п'едэстал з чырвона-зялёным сцягам і не лічыць, што трэба падзяляць беларусаў на прыхільнікаў бел-чырвона-белага або чырвона-зялёнага сьцягоў.

Віталь Гуркоў"На міжнароднай арэне сёння Беларусь ведаюць афіцыйна па гэтым сцягу. Я яго не выракаўся, успрымаю лаяльна і не раз уздымаў, узыходзячы на вышэйшую прыступку п’едэстала, як баец зборнай Беларусі. Трэба аб’ядноўвацца і разам вырашаць складанасці, з якімі сутыкнулася краіна. Тыя людзі, якія сёння беларусаў раз’ядноўваюць, па вялікім рахунку, б’юць па суверэнітэце краіны".

З-за капы з "Пагоняй" на пасяджэнні Федэрацыі муай-тай і кікбоксінгу Гуркова выставілі ледзь не экстрэмістам і апазыцыянэрам і схілялі сысці па ўласным жаданні і далей скакаць з групай Brutto.

Больш можна прачытаць у вялікім інтэрв'ю Гуркова для Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі