Віталь Шчэрба: Закон аб дармаедстве — ахінея рэдкая

Віталь Шчэрба: Закон аб дармаедстве — ахінея рэдкая

Славуты беларускі гімнаст, шасціразовы алімпійскі чэмпіён 44-гадовы Віталь Шчэрба, які жыве ў ЗША, выказаўся пра сітуацыю ў нашай краіне. У інтэрв’ю газеце “Прессбол” ён згадаў пра дэкрэт № 3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства” (“дэкрэт аб дармаедах”). “Закон аб дармаедстве, вядома, ахінея рэдкая, я наогул не разумею, навошта гэта зроблена. З іншага боку, усе наракаюць, і вечна ўсім незадаволеныя”, — сказаў Шчэрба. Паводле яго слоў, некаторыя людзі “нібыта нічога не робяць, афіцыйна не працуюць, але ў іх усё ёсць”. “Як такое можа быць?”, — здзіўляецца Віталь Шчэрба.

Ён кажа, што яго маці ў Беларусі някепска жыве: “кватэра, дом, дзве машыны, грошы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі