"ВКонтакте" заблакавала 8 млн пастоў небяспечнага для дзяцей кантэнту
"ВКонтакте" на працягу 2018 года заблакавала амаль 8 млн пастоў небяспечнага для дзяцей кантэнту — тэкстаў, відэа, фота, аўдыё. У ім былі заахвочванні да самагубстваў ці да нанясення калецтваў. Таксама было заблакавана больш за 1,8 млн уніальных профіляў і 11,3 тысячы супольнасцяў, праз якія згаданы кантэнт распаўсюджваўся.
Па тэме гвалту ў школах "ВКонтакте" выдаліла 300 тысяч пастоў, 8600 асабістых старонак і 500 супольнасцяў (праз іх такі гвалт прапагандаваўся).