Вольга Гаварцова не прабілася ў асноўную сетку Australian Open
Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (138-ы нумар рэйтынгу WTA) не трапіла ў асноўную сетку адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.
У вырашальным паядынку кваліфікацыі нашая суайчынніца ў двух сэтах прайграла італьянцы Марціне Трэвізан (181) — 2:6, 3:6.
Асноўны турнір Australian Open пройдзе ў Мельбурне з 17 па 30 студзеня. Нашую краіну ў жаночай частцы спаборніцтваў прадставяць Арына Сабаленка (2), Вікторыя Азаранка (25) і Аляксандра Сасновіч (77). У мужчынскай частцы турніру за Беларусь выступяць Ілля Івашка (48) і Ягор Герасімаў (106).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.