Вольга Гаварцова прайграла на старце Уімблдона
Паядынак беларускай тэнісісткі ў 1/64 фінала прэстыжнага турніра з Сімонай Халеп з Румыніі аказаўся працяглым.
Гаварцова прайграла першы сэт — 2:6, але выйграла другі — 6:3. Трэці сэт застаўся за румынкай — 6:3.
Адзначым, што ў беларускі 73-е месца ў рэйтынгу WTA, у Халеп — 32-е.
Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка на старце Уімблдона атрымала перамогу, у наступным раўндзе яна сустрэнецца з італьянкай Флавіяй Пенета. Паядынак мусіць прайсці 26 чэрвеня.
Фота — naviny.by