Вольга Гаварцова прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Понтэ-Ведрэ
Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова 11 красавіка правяла фінальны матч на тэнісным турніры ў амерыканскім Понтэ-Ведрэ. У заключным матчы турніру беларуска прайграла датчанцы Каралін Вазняцкі з лікам - 2:6, 5:7.
Прызавы фонд спаборніцтваў складае 220 тысяч долараў ЗША, нагадвае "Спорт Беларусь".
Прызавы фонд спаборніцтваў складае 220 тысяч долараў ЗША, нагадвае "Спорт Беларусь".