Вольга Гаварцова выбыла з тэніснага турніра ў Палерма

Італьянка Таццяна Гарбін стала трэцяй паўфіналісткай турніра ў Палерма. Яна выбіла з барацьбы беларускую тэнісістку Вольгу Гаварцову. Сустрэча Гарбін і Гаварцовай цягнулася 1 гадзіну 11 хвілінаў. Італьянская тэнісістка 6 разоў узяла падачу беларускі. Матч скончыўся з лікам 6:2, 6:1.

У паўфінале Гарбін згуляе са сваёй суайчынніцай Флавіяй Пянетта, паведамляе сайт “Чемпионат.Ру”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі