“Воля”: навошта “парамілітарная групоўка” імкнецца ў КР — эфір
Лагатып выбарчыга спісу №2 "Воля"
Сярод 12 выбарчых спісаў, удзельнікі якіх актыўна ўключыліся ў барацьбу за мандаты дэлегатаў Каардынацыйнай рады, ёсць некалькі відавочна мілітарных каманд. Спісы, якія складаюцца з людзей, якія тым ці іншым чынам, але маюць дачыненне да “сілавых” структур — былыя дабраахвотнікі, валанцёры і гэтак далей. І выглядае на тое, што ў сённяшняй сітуацыі менавіта спісы з “сілавымі” палітычнымі праграмамі прыцягваюць сімпатыі выбаршчыкаў.
З якімі мэтамі і якой праграмай ідуць на выбары удзельнікі выбарчага спіса “Воля”? Якія магчымасці для рэалізацыі іх планаў дае КР і чаму гэтыя планы і задумы немагчыма ажыццявіць без гэтай структуры? Ці гатовыя да сапраўднай палітычнай дзейнасці і на кааліцыю з якімі сіламі разлічваюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць блогер, былы палятвязень, прадстаўнік ініцыятывы BELPOL і №1 у выбарчым спісе “Воля” Аляксандр Кабанаў і №2 гэтага ж спісу, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.