Вучэнні беларускіх ракетчыкаў і артылерыстаў (фота, відэа)
Яны прайшлі на Абуз-Лясноўскім (на здымку), Брэсцкім і Асіповіцкім палігонах.
БЕЛТА адзначае, што кантрольныя комплексныя заняткі па кіраванні агнявым паражэннем праводзяцца з ракетнымі войскамі і артылерыяй аператыўных камандаванняў у Беларусі кожныя паўгода. Асаблівасць цяперашніх заняткаў у тым, што яны прайшлі адразу на трох палігонах.
Былі адпрацаваныя пытанні падрыхтоўкі і вядзення баявых дзеянняў разведвальных ўдарных і агнявых комплексаў, нанясення ракетных удараў, агню артылерыі, кіравання артылерыйскімі групамі рознага складу, а таксама навучання асабовага складу падраздзяленняў вядзенню аўтаномных высокоманеўраных дзеянняў.