Вучні чэмпіёна свету Гуркова: Трэнера спісалі са спорту, а ён стаў чэмпіёнам
На чэмпіянаце па тайскім боксе ў Паўднёвай Карэі беларуская зборная нечакана заняла першае месца ў камандным заліку. Спаборніцтвы ладзіліся сярод аматараў па алімпійскай праграме. Пра трыумфальную перамогу беларускіх тайбаксёраў стала вядома ў сераду вечарам, а на Радзіму нашыя спартсмены вернуцца ў бліжэйшую нядзелю. У чэмпіянаце ўдзельнічалі больш за 80 нацыянальных дружынаў. Мужчынская нацыянальная зборная здабыла чатыры залатыя, адзін срэбраны і тры бронзавыя медалі.
І гэта на вачох у старшыні Міжнароднага алімпійскага камітэту Жака Раге. Па выніках чэмпіянату планеты, дзе перамаглі беларусы, тайскі бокс могуць уключыць у алімпійскую праграму.
У мужчын залатыя медалі здабылі Віталь Гуркоў (71 кг), Дзмітрый Шакута (81 кг), Дзяніс Ганчаронак (85 кг) і суперцяжкавагавік Аляксей Кудзін.
Перамога таго ж Шакуты не стала нечаканасцю. Дзмітрый – галоўная зорка беларусаў, абсалютны чэмпіён свету сярод прафесіяналаў. Тым не менш яго жонка Вольга перастала піць валяр'янку толькі пасля навіны пра перамогу мужа.
Вольга Шакута: "Па тэлефоне ён проста сказаў: "Мы перамаглі!". Муж быў вельмі ўсцешаны. Я спыталася, як ён сябе адчувае, ці ёсць траўмы. Адказаў, што ўсё добра".
Еўрарадыё: "Ці праўда, што Шакута дае інтэрвію па-беларуску?".
Вольга Шакута: "Не заўсёды, але нядаўна ён даў некалькі інтэрв'ю на роднай мове. Размаўляе Дзіма не зусім чыста, але можа".
На здымку: Дзмітрый Шакута на фуршэце ў гонар адной са сваіх перамог разам з жонкай Вольгай
Еўрарадыё: "Ці страшна быць жонкай абсалютнага чэмпіёна свету? Не дарма сталыя людзі кажуць, што байцы вельмі агрэсіўныя, сапраўдныя дыктатары ў сям'і".
Вольга Шакута: "Я не сустракала людзей, больш лагодных за Дзмітрыя. І кажу гэта не таму, што ён мой муж. Ён шырокай душы чалавек. На рынгу выглядае агрэсіўна, але ў жыцці ён зусім іншы. Мне страшна праглядаць баі Дзімы, вельмі за яго перажываю".
Еўрарадыё: "Ці часта ў вашага мужа бываюць траўмы?".
Вольга Шакута: "У асноўным гэта пашкоджанні ног. Але гематомы сыходзяць, а нейкіх сур'ёзных траўмаў у Дзімы ніколі не было".
Калі з Шакутам усё зразумела, то першае месца Віталя Гуркова стала нечаканасцю. Баец больш за год не выходзіў у рынг з-за страшэннай траўмы калена. У яго былі разарваныя меніск і звязка. Ад аперацыі Гуркоў адмовіўся. Неверагодна, але траўма залекавалася сама сабой. Гэта быў першы турнір Гуркова за апошні год. І адразу ж такі поспех.
У Мінскім байцоўскім клубе "Чынук" Віталь займаецца з групай спартоўцаў. У дзень перамогі трэнера вучні Гуркова не біліся, а адзначалі. Юныя баксёры Сяргей, Нагір і Міша расказалі нам пра свайго настаўніка.
Сяргей: "У трэнера была сур'ёзная траўма, па вялікім рахунку яго спісалі са спорту. А ён вярнуўся і зноўку стаў чэмпіёнам свету. Мала хто і без траўмаў можа такога дасягнуць".
Еўрарадыё: "Няўжо нават хірургі не могуць растлумачыць, як зрасліся меніск і звязка?".
Сяргей: "Гэта цуд. Ніхто не можа растлумачыць, як залекавалася траўма".
Нагір: "Такога каб ён прайграў яшчэ не было".
Міша: "Наш трэнер усебакова развіты чалавек, цікавы суразмоўца. Мяркую, што ўсім клубам пойдзем і адзначым яго перамогу. Праўда, без выпіўкі. Крый Божа, каб трэнер пра такое даведаўся".
Не менш паспяхова у Карэі выступілі і нашыя жанчыны. Кацярына Ізотава (51 кг), Ала Івашкевіч (57 кг) і Марына Калініна (71 кг) узялі залатыя медалі.
Трыумф беларускіх тайбаксёраў мала вытлумачальны. І калі іх спорт з'явіцца ў алімпійскай праграме, то на залатыя медалі лонданскіх гульняў можна будзе несумненна спадзявацца.
Выніковая табліца:
1 месца – Беларусь.
2 месца – Тайланд.
3 месца – Украіна.
4 месца – Расія.
Беларускія медалісты:
Мужчыны
Сяргей Скіба (Наваполацк, клуб «Алімп», вага 51 кг) – бронза.
Андрэй Заяц (Мінск, клуб «Кік-файтэр», вага 54 кг) – бронза.
Андрэй Кулебін (Мінск, клуб «Кік-файтэр», вага 67 кг) – бронза.
Дзмітрый Варэц (Гродна, клуб «Бэст», вага 57 кг) - срэбра.
Віталь Гуркоў (Мінск, клуб «Чынук», вага 71 кг) - золата.
Дзмітрый Шакута (Мінск, клуб «СК-55», вага 81 кг) – золата.
Дзяніс Ганчаронак (Мінск, клуб «Чынук», вага 85 кг) – золата.
Аляксей Кудзін (Мінск, клуб «Сін-цяо», вага больш за 100 кг) – золата.
Жанчыны (усе Мінск)
Людміла Чыслова (45 кг) – бронза.
Вольга Прыбыльская (48 кг) – срэбра.
Кацярына Ізотава (51 кг) – золата.
Ала Івашкевіч (57 кг) – золата.
Марына Калініна (71 кг) – золата.
Беларускі Волат Андрэй Кудзін
Віталь Гуркоў б'е каленам чэмпіёна Тайланда Яка Накрантонга
Дзяніс Ганчаронак (справа) стаў не толькі чэмпіёнам свету, але і прызнаны лепшым байцом усіх спаборніцтваў