Вуліцу Гандлёвую ў Мінску будуць рэстаўраваць па грамадскім праекце?

Праект дазволіць захаваць гістарычныя забудовы, краявід і планіровачную структуру вуліцы. Ён распрацаваны пры дапамозе архіўных дакументаў.  Навукова-метадычная рада ў хуткім часе разгледзіць праект забудовы цотнага боку вуліцы Гандлёвай. Галоўны архітэктар Мінску Віктар Нікіцін ужо выказаўся за гэты праект і будзе падтрымліваць яго на навукова-метадычнай радзе.

Адзінае, што можа заблакаваць праект – пракладзены на Гандлёвай вуліцы калектар. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Астаповіч: “Наш праект дазваляе правесці работы ў рэчышчы заканадаўства і методыкі. Папярэдняя прапанова УП “Мінскпраект” неадэкватная ў плане методыкі і заканадаўства. Бо яны праектавалі, улічваючы ўжо пракладзены тут калектар. Тут трэба вырашаць пытанне з калектарам. З сённяшняга дня мы пачалі працаваць над гэтым”.

Сярод іншага сп.Астаповіч адзначыў, што без падтрымкі Міністэрства культуры праект бы даўно сканаў.

Грамадскі праект прадставілі архітэктары Уладзімір Папруга, Андрэй Лары і Антон Вантух. Праект прадугледжвае адрадзіць два кварталы тыповай гарадской і малапавярховай каменнай забудовы сярэдзіны XIX – пачатку XX стагоддзяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі