Вулкан у Ісландыі адабраў у “Белавія” 300 мільёнаў рублёў
Цераз вывяржэнні вулкана ў Ісландыі "Белавія" страціла 300 мільёнаў рублёў. Такую лічбу агучыў яе генеральны дырэктар Анатоль Гусараў. Гусараў: "Цэлы шэраг рэйсаў мы змушаны былі адмяняць, пераносіць, выконваць абыходныя маршруты. Гэта было не так істотна. Атрымлівалася так, што калі закрываўся паўночна-заходні рэгіён, у нас у гэты дзень не было рэйсаў у Лондан. Потым воблака сыходзіла на поўдзень, Францыя і Італія закрываліся — у гэтыя дні ў нас там не было рэйсаў. Нам досыць шанцавала. Мы звярнуліся да ўрада, каб нам пакрылі страты. Пытанне не было вырашаны. Мы і не настойвалі".
Нагадаем, вулкан у Ісландыі пачаў вывяргаць попел у сярэдзіне красавіка. Гэта прывяло да прыпынення авіязносінаў ў многіх частках свету. У выніку авіякампаніі панеслі страты больш чым у паўтара мільярда долараў.