ВВС адправіла сучаснага Шэрлака Холмса ў Беларусь
ВВС зняло новы фільм пра Шэрлака Холмса, паведамляе TUT.by. Яго тэлепрэм’ера адбылася ў гэтую нядзелю, фільм паглядзела болей за 7 мільёнаў чалавек. Дзеянне перанесена ў XXI стагоддзе. Адметна, што ў адным з эпізодаў фільма Холмс раскрывае беларускага шпіёна. Шпіён размаўляе па-англійску, але няўмела карыстаецца мовай. У эпізодзе пад назвай “Мінск. Беларусь” можна ўбачыць вялікае пустое памяшканне з выбітымі шыбамі. У памяшканні яўна холадна, бо ў суразмоўцаў з рота ідзе пар. Тэлевізійныя крытыкі лічаць: такі вобраз Беларусі ў вачах еўрапейцаў нельга назваць станоўчым. Краіна паўстае ў выглядзе цёмнага, халоднага і змрочнага месца.