Вячэрні Мінск: 8 пабітых машын за 7 хвілін (відэа)
2 лістапада з 19.36 да 19.43 на шашы ад метро “Фрунзенская” да “Каменнай Горкі” відэарэгістратар Еўрарадыё зафіксаваў адразу тры не звязаныя паміж сабой ДТЗ. Цягам сямі хвілін было заўважана восем пашкоджаных аўтамабіляў. Здарэнні адбываліся праз неўтрыманне дыстанцыі. Пры гэтым шаша была сухой, а тэмпература паветра — блізу +8.
У той жа час ДАІ Мінска паведамляе, што цягам 2 лістапада ў сталіцы зафіксавана толькі 97 ДТЗ. Было затрымана 17 п’яных кіроўцаў. 153 пешаходаў прыцягнулі да адказнасці за пераход дарогі ў недазволеным месцы . За перавышэнне хуткасці пакаралі 38 кіроўцаў.