Вядомы шахматыст і апазіцыянер Каспараў просіць грамадзянства Латвіі

Па словах старшыні камісіі Сейма па абароне, унутраных справах і прадухіленні карупцыі Айнара Латкоўскіса, грамадзянства Латвіі Каспараў просіць за асаблівыя заслугі і хоча захаваць таксама грамадзянства Расіі.



У сваёй заяве, якую цытуе delfi.lv, Гары Каспараў піша: "Як грамадзянін Латвіі я атрымаю магчымасць без абмежаванняў заняцца палітычнай дзейнасцю ў імя дэмакратыі, міру і справядлівасці як у Расіі, так і ў іншых краінах свету, дзе парушаюць правы чалавека і топчуць дэмакратычныя нормы".



Каспараў згадвае, што яго жыццё з маладосці злучана з Латвіяй: у 1970-я гады ён атрымаў там важную перамогу ў шахматах. Маці яго сына Вадзіма — грамадзянка Латвіі, а ў сына ёсць від на жыхарства ў Латвіі, і ён рэгулярна наведвае Рыгу.



Каспараў таксама піша, што ён як грамадзянін Латвіі мог бы зрабіць істотны ўнёсак у адукацыю школьнікаў і студэнтаў у рамках праграм "Шахматнага Фонду Каспарава".



Фота — chess-news.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі