Вялічка: ЕС не цікавіць, што ў Беларусі фальсіфікаваны ўвесь інстытут выбараў

Вялічка: ЕС не цікавіць, што ў Беларусі фальсіфікаваны ўвесь інстытут выбараў

Пасля выбараў 11 кастрычніка Еўрасаюз можа прызнаць легітымнасць беларускай улады. Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка.

Ён адзначыў, што для абнулення адносінаў паміж Беларуссю і ЕС было дастаткова вызвалення палітвязняў, якое адбылося сёлета ў жніўні. "Дадатковай умовай стане мінімальная дэмакратызацыя выбарчага працэсу, якую, калі не здарыцца форс-мажору, зафіксуе Еўрапейскі Саюз. Але такія дзеянні выкліканы не зменамі ўнутры Беларусі, а знешнімі фактарамі, на фоне якіх беларуская сітуацыя выглядае не такой брутальнай", — перадае словы Вялічкі сайт eurobelarus.info.

На яго думку, Еўрасаюз ў ацэнках бліжэйшых выбараў праігнаруе шматлікія негативныя з'явы — "несвабоду СМІ, мяккія рэпрэсіі супраць незалежных грамадзянска-палітычных сіл і да т.п." Па вялікім рахунку, кажа аналітык, нікога не цікавіць, што ў Беларусі фальсіфікаваны ўвесь інстытут выбараў.

Гаворачы пра нармалізацыю адносінаў паміж ЕС і афіцыйным Мінскам, Вялічка кажа, што адбываецца касметычная, рытуальная нармалізацыя. Яна дасць магчымасць Еўрасаюзу кантактаваць з вышэйшымі чыноўнікамі Беларусі ў афіцыйным фармаце. Але фактычнай актывізацыі двухбаковых адносін на новым узроўні чакаць не даводзіцца, мяркуе ён.

Нават з'яўленне расійскай ваеннай базы, мяркуе эксперт, не паўплывае істотна на беларуска-еўрапейскія адносіны. "Думаю, беларускія дыпламаты паказваюць перамовы аб базе як вымушаную меру, і ўсе пытанні пераадрасуюць нават не беларускай, а расійскай уладзе", — кажа Вялічка.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі