Вялікабрытанія не дала візы беларускім дзецям з-за патрабаванняў бяспекі

Адмова ў візах групе беларускіх дзяцей з раёнаў, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы, улады Вялікабрытаніі тлумачаць неабходнасцю захоўваць бяспеку. Як паведамілі агенцтву БелаПАН у амбасадзе Вялікабрытаніі ў Беларусі, улады краіны клапоцяцца пра бяспеку і дабрабыт дзяцей, якія прыбываюць на вакацыі ў Вялікабрытанію. У тым ліку правяраюць згоду на паездку бацькоў дзіцяці, а таксама каб сям'я, якая прымае дзяцей, правяла ўсю неабходную падрыхтоўку.

Нагадаем, 11 ліпеня брытанская газета Independent паведаміла, што памежная служба Злучанага Каралеўства без тлумачэнняў паінфармавала мясцовыя дабрачынныя арганізацыі пра адмову ва ўязных візах для групы дзяцей.

Толькі сямёра з 17 дзяцей, уключаных у апошнюю групу, атрымалі магчымасць адпачыць у сем'ях на выспе Уайт. Дзесяцярым жа было адмоўлена ў візах у апошні момант. Восем адмоваў атрымала ад памежнікаў і яшчэ адна дабрачынная брытанская арганізацыя "Медыцына і Чарнобыль".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі