Вялікабрытанія перадала Украіне крылатыя ракеты Storm Shadow
Ракеты Storm Shadow запускаюцца з самалётаў / bbc.com
Вялікабрытанія перадала Украіне крылатыя ракеты Storm Shadow. Гэта пацвердзіў міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес.
Звычайна згаданыя ракеты запускаюць з паветра. Далёкасць — больш за 250 кіламетраў. Storm Shadow дапамогуць украінцам наносіць удары па расійскім тыле. Уолес падкрэсліў, што толькі "на суверэннай тэрыторыі Украіны". Гэта азначае, што ўдары будуць наносіцца толькі па акупаванай расіянамі тэрыторыі.
"Гэты тып узбраення дае Украіне найлепшы шанец абараніць сябе ад жорсткасці Расіі, асабліва ад наўмысных нападаў на ўкраінскую грамадзянскую інфраструктуру, што супярэчыць міжнароднаму праву", — заявіў міністр абароны Вялікабрытаніі.
Па словах Бэна Уолеса, Storm Shadow даюць Украіне "новыя магчымасці", дапоўняць "арсенал высокадакладнай зброі", які ўжо мае ўкраінскае войска. ЗША ўхвалілі перадачу згаданых ракет.
Storm Shadow range pic.twitter.com/Y4CR7OhZQ7
— Paul Massaro (@apmassaro3) May 11, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.