Вярхоўны суд адмовіў хрысціянскім дэмакратам у рэгістрацыі
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу заснавальнікаў сацыяльна-грамадскага аб’яднання "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" на адмову Мінюста ў рэгістрацыі.
У сваёй скарзе Наста Лойка, Павел Ноздра і Аляксей Шэін прасілі суд абавязаць Мінюст зарэгістраваць аб'яднанне, паколькі, на іх думку, сваёй адмовай міністэрства парушыла канстытуцыю краіны і яе міжнародныя абавязацельствы.
Як распавёў Еўрарадыё Аляксей Шэін, нягледзячы на адмоўнае рашэнне яны ўсё адно будуць спрабаваць зарэгістраваць арганізацыю.
“Мы плануем працягнуць далей справу з рэгістрацыяй БХД і ў фармаце сацыяльна-грамадскага аб’яднання, а таксама рыхтавацца да паўнафарматнага з’езду партыі з назвай “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.