Вярхоўны суд пакінуў прысуд аўтарам "Рэгнума" без зменаў

Вярхоўны суд пакінуў прысуд аўтарам "Рэгнума" без зменаў

Прысуд аўтарам расійскага сайта "Рэгнум" пакінуты без змены, а іх апеляцыйныя скаргі — без задавальнення. Такі вырак агучыў 14 чэрвеня Вярхоўны суд, інфармуе БЕЛТА.

Разгляд апеляцыі пачаўся ў Вярхоўным судзе 12 чэрвеня. Прысуд абскардзілі тры фігуранты — Дзмітрый Алімкін, Юрый Паўлавец, Сяргей Шыптэнка. Дарэчы, Шыптэнка прасіў перанесці суд на іншы дзень, бо акурат 12 чэрвеня адзначаецца Дзень Расіі. 

Як паведамлялася раней, 2 лютага Мінскі гарадскі суд прызнаў іх вінаватымі ў групавых наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай варожасці або розні. Кожнаму прызначылі пяць гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на тры гады. Падставай для прысуду сталі антыбеларускія артыкулы, апублікаваныя падсуднымі на расійскім сайце "Рэгнум". 

Абаронца аднаго з абвінавачаных Марыя Ігнаценка патлумачыла, што цягам трох гадоў адтэрміноўкі да фігурантаў будуць ужывацца пэўныя абмежаванні. У прыватнасці, яны будуць абавязаныя узгадняць свае паездкі з крымінальна-выканаўчай інспекцыяй. Адвакат заявіла, што бліжэйшым часам яны будуць падаваць наглядную скаргу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі