Вярхоўны суд "павіншаваў" Лупаносава з BYPOL публікацыяй прысуду на 18 гадоў

Станіслаў Лупаносаў / bypol.org
Станіслаў Лупаносаў / bypol.org

15 чэрвеня на сайце Вярхоўнага суда з'явілася рашэнне пра завочны вырак экс-падпалкоўніку ГУБАЗіК Станіславу Лупаносаву, які ўваходзіць у аб'яднанне BYPOL.

Як адзначае Радыё "Свабода", для Лупаносава гэта стала своеасаблівым "падарункам" — акурат сёння ён адзначае сваё 40-годдзе. Сам прысуд быў вынесены напрыканцы красавіка.

Лупаносаву прысудзілі 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 48 тысяч рублёў — за "несанкцыянаванае капіяванне інфармацыі", "раскрыццё дзяржаўных сакрэтаў" і "дапамогу ў дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы".

Падпалкоўнік Лупаносаў быў спецыялістам у IT-сферы і перадаваў у BYPOL інфармацыю пра сілавікоў. Напрыканцы 2020-га ён выехаў з Беларусі ва Украіну і не вярнуўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі