СК за два тыдні правёў расследаванне супраць экс-афіцэра ГУБАЗіК Лупаносава
Станіслаў Лупаносаў / bypol.org
Следчы камітэт завяршыў расследаванне па крымінальнай справе супраць былога афіцэра ГУБАЗіК Станіслава Лупаносава. Яно праходзіла па так званай "спецыяльнай вытворчасці" — то бок, як падрыхтоўка да завочнага суда.
На расследаванне ў ведамства сышло два тыдні. Крымінальная справа перададзеная генпракурору для накіравання ў суд.
Раней паведамлялася, што Лупаносаву інкрымінуюць тры артыкулы Крымінальнага кодэксу:
арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй);
арт.356 (здрада дзяржаве);
арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).
Падпалкоўнік Лупаносаў быў спецыялістам у IT-сферы і перадаваў у ByPol звесткі пра сілавікоў. Напрыканцы 2020-га ён выехаў з Беларусі ва Украіну і не вярнуўся. Па яго словах, апошняй кропляй для яго стала гібель Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.