Следчы камітэт пачаў "спецвытворчасць" на экс-супрацоўніка ГУБАЗіК Лупаносава
Станіслаў Лупаносаў / t.me/specprosk
Следчы камітэт пачаў "спецыяльную вытворчасць" на былога супрацоўніка ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава. Гэта азначае, што рыхтуецца яго завочны суд.
Лупаносава вінавацяць па трох артыкулах КК — арт. 352 (несанкцыянаванае капіяванне інфармацыі, якая захоўваецца ў камп'ютарнай сістэме, сетцы і на машынных носьбітах, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды), ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, што пацягнула цяжкія наступствы).
Як паведамлялася раней, падпалкоўнік Лупаносаў быў спецыялістам у IT-сферы і перадаваў у ByPol звесткі пра сілавікоў. Напрыканцы 2020-га ён выехаў з Беларусі ва Украіну і не вярнуўся. Сам ён казаў, што апошняй кропляй для яго стала гібель Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020-га. У Беларусі Лупаносаў быў абвешчаны ў вышук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.