Вяртанне “Міністэрства сепультуры”: чым яно парадуе прыхільнікаў — эфір

Аляксандр Чарнуха

Аляксандр Чарнуха / Еўрарадыё

Пэўны час таму прыхільнікі айчыннай музыкі і прысвечаных ёй відэааглядаў, якія рабіў Аляксандр Чарнуха на сваім ютуб-канале “Міністэрства сепультуры”, з расчараваннем даведаліся, што канал часова спыняе працу. Прычына банальная: заканчэнне фінансавання. Аляксандр заклікаў прыхільнікаў не страчваць надзеі і чакаць вяртання “міністра” з новымі музычнымі аглядамі. І выпускі “Міністэрства сепультуры” сапраўды вяртаюцца. Але выключна дзякуючы падтрымцы прыхільнікаў канала.

Чаму ўзнікла праблема з працай ютуб-канала і як атрымалася вырашыць праблему? Што за непаразуменне паміж Аляксандрам Чарнухам і Радай культуры, як гэта можа паўплываць на яго літаратурныя планы? Як эміграцыя адбіваецца на творчасці беларускіх музыкаў (і не толькі музыкаў) і ці ёсць чым ганарыцца са зробленага імі апошнім часам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца ютуб-канала “Міністэрства сепультуры”, музычны журналіст, пісьменнік Аляксандр Чарнуха.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі