Вясковец можа сесці за крадзеж бутэлькі гарэлкі і двух памідораў
У Столінскім раёне мужчына скраў у краме бутэльку гарэлку і два памідора. Здарэнне адбылося ў Давід-Гарадку.
Як паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама, 5 студзеня да праваахоўнікаў звярнулася прадавец адной з крамаў Давід-Гарадку. Жанчына заявіла, што невядомы адкрыта выкраў з крамы бутэльку гарэлкі і два памідоры. Сума скрадзенага склала ўсяго каля 64 тысяч рублёў.
Па гарачых слядах міліцыянты затрымалі злодзея. Ім апынуўся 53-гадовы беспрацоўны мясцовы жыхар. Негледзячы на малую суму шкоды, на яго завялі крымінальную справу за крадзеж. Мужчына раней ужо быў судзімы за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў і хуліганства. Цяпер яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Фота з архіву