Вясковец у Дрыбінскім раёне забіў на пошце жалезным прутам жанчыну

Пошта ў Дрыбінскім раёне, дзе адбылося забойства

Пошта ў Дрыбінскім раёне, дзе адбылося забойства / Камітэт судмедэкспертыз

Трагічнае здарэнне адбылося 21 лістапада каля 11:00 у аграгарадку Расна Дрыбінскага раёна, паведамляе магілёўская абласная міліцыя.

39-гадовы мясцовы жыхар прыйшоў у мясцовае аддзяленне пошты і накінуўся з жалезным прутам на наведвальніц.

Першым на месца здарэння прыбыў мясцовы міліцыянт, у якога быў выходны: ён быў каля пошты і пачуў крыкі. У паштовым аддзяленні ён пабачыў, як нападнік б'е прутам жанчыну. Міліцыянт, як паведамляецца, абясшкодзіў вяскоўца і ўтрымліваў яго да прыбыцця калег.

71-гадовая пенсіянерка памерла ад траўмаў на месцы здарэння. Яшчэ дзвюх жанчы (51 і 68 гадоў) шпіталізавалі з траўмамі.

Нападніка затрымалі, акалічнасці здарэння высвятляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі