Вясной у ваенкаматы выклічуць каля 40 тысяч чалавек — Мінабароны Беларусі
Прызыўнікі / sb.by
Мінабароны Беларусі анансуе адпраўку з 26 красавіка ў вайсковыя часці прызваных на тэрміновую ваенную службу. У першы ж дзень каля 1000 чалавек накіруюць у Сілы спецаперацый, у 72-гі аб'яднаны навучальны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў, а таксама ў Мінскую ваенную камендатуру. Агулам у красавіку-траўні Узброеныя Сілы, іншыя войскі і фармаванні папоўніць каля 10 тысяч чалавек. Прыняццё прысягі ў войску запланавана на 20 траўня.
Анансуецца, што вясной 2023-га на прызыўныя камісіі ў ваенкаматы выклічуць каля 40 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.