У Брэсце судзілі ўхіліста — "баяўся, што адправяць на вайну"
Ухіліст, якога судзілі ў ваенкамаце / bvn.by
У Брэсце судзілі 18-гадовага ўхіліста. Як піша "Брестский вестник", выязное пасяджэнне суда Ленінскага раёна правялі ў ваенкамаце. На яго сабралі дапрызыўнікоў і хлопцаў прызыўнога ўзросту.
Малады чалавек у судзе заявіў, што без уважлівых прычын не прайшоў медкамісію і не з'явіўся ў ваенкамат у названы ў позве тэрмін, бо "не хацеў ісці ў войска" — "баяўся, што адправяць на вайну". На якую вайну яго маглі адправіць, выданне не ўдакладняе.
Ухіліста суд аштрафаваў на 2220 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.