"Выбар" у эфіры АНТ заменяць на іншае ток-шоў?

Ток-шоў "Выбар" у эфіры АНТ заменіць іншае ток-шоў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з супрацоўнікаў тэлеканала.

Па яго словах, зараз на АНТ вельмі хуткімі тэмпамі ідзе падрыхтоўка новага грамадска-палітычнага тэлешоў, весці якое будзе Тэнгіз Думбадзэ. Пра тое, што "Выбар" вернецца ў эфір у другой палове студзеня, як гэта абяцалі раней, на канале гаворкі не вядзецца, адзначыў суразмоўца Еўрарадыё.

Тэлевізійны праект АНТ "Выбар" выходзіў у эфіры тэлеканала кожны панядзелак. Пасля спецвыпуску 19 снежня, прысвечанага прэзідэнцкім выбарам у Беларусі, ток-шоў сышло ў адпачынак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі