Выбарчыя рахункі адкрылі яшчэ два прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта

Выбарчыя рахункі ў "Беларусбанку" адкрылі яшчэ два прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду — эканаміст Віктар Цярэшчанка і старшыня Беларускай патрыятычнай партыі, вярхоўны атаман РГА "Беларускае казацтва" Мікалай Улаховіч.

Раней выбарчыя рахункі адкрылі кіраўнік Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін, вылучэнка "Народнага рэферэндума" Таццяна Караткевіч і беспрацоўная Жанна Раманоўская.

Пакуль не адкрытыя выбарчыя рахункі ў лідара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча, кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

У каментары БелаПАН, Гайдукевіч паведаміў, што плануе адкрыць свой выбарчы рахунак 4 жніўня. Лябедзька ж адкрые рахунак толькі тады, калі яго зарэгіструюць кандыдатам у прэзідэнты. Пра гэта заявіў сябра яго ініцыятыўнай групы і намеснік па партыі Леў Марголін.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі