Выбаркам Венесуэлы спешна аб'явіў пераможцам прэзідэнцкіх выбараў Мадуру
Эдмунда Гансалес: "Мы не супакоімся!"
Выбаркам Венесуэлы спешна аб'явіў пераможцам прэзідэнцкіх выбараў Нікаласа Мадуру. Нібыта пасля апрацоўкі 80% пратаколаў у дзейнага прэзідэнта 51,2%, а ў кандыдата ад апазіцыі Эдмунда Гансалеса толькі 44,2%. Апазіцыя з гэтым не згодная, яна была ўпэўнена ў перамозе яе кандыдата, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Паводле даных апытанняў, Гансалес меў вялікую перавагу. Нікалас Мадура кіруе Венесуэлай ужо 11 гадоў. За гэты час эканоміка краіны апынулася ў поўным заняпадзе.
Апазіцыя ўжо абвінаваціла ўладу ў падтасоўцы вынікаў (як ужо было ў 2018 годзе). Як вядома, выбарчая камісія ў Венесуэле кантралюецца прыхільнікамі Мадуры.
"Вынікі немагчыма схаваць. Краіна мірна абрала перамены... Мы не супакоімся, пакуль воля народа Венесуэлы не будзе паважацца", — заявіў Эдмунда Гансалес.
У той час, калі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нікаласа Мадуру "з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах", прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей назваў пераможцам прэзідэнцкіх выбараў Эдмунда Гансалеса.
“No descansaremos hasta que la voluntad del pueblo de Venezuela sea respetada”, aseguró el candidato presidencial Edmundo González Urrutia, como reacción al primer boletín emitido por el CNE.#VIVOplay por: https://t.co/67lmRgXVCY pic.twitter.com/ES61ThZZmd
— VIVOplay (@vivoplaynet) July 29, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.