"Выбары": ад правакацый спецслужб да планаў на Заходнюю Беларусь — эфір

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё / CNplus

Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, такой актыўнасці на выбарах беларусы не выказвалі ніколі. Нават 2020 год з яго прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй — нішто ў параўнанні з "адзіным днём наведвання буфетаў", арганізаваным сёлета. А як можа быць інакш, калі нарэшце сілавікі пад кіраўніцтвам галоўнага барацьбіта з вітрынамі і прыхільніка "Вагнера" здолелі забяспечыць парадак на выбарчых участках! А ўсе дыверсанты былі паспяхова пералоўленыя ў палескіх балотах непахіснымі кадэбістамі.

Ці ёсць прыкметы таго, што словы Лукашэнкі пра падрыхтоўку заходнікі спецслужбамі правакацый у Польшчы адпавядаюць рэчаіснасці? Чаму для рэжыму сёлетняя электаральная кампанія стала сапраўднай чэкісцка-ваеннай спецаперацыяй? Ці засталіся ў Захада варыянты ціску на рэжымы ў Мінску і Маскве? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі