Выбраныя гей-іконы усіх часоў

Элтан Джон (Elton John) узначаліў рэйтынг гей-ікон усіх часоў, які быў складзены па дадзеных апытання больш 5000 мужчын і жанчын нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі. Самай уплывовай жанчынай для гей супольнасці апынулася актрыса Джудзі Гарланд (Judy Garland). Топ-10 мужчын гей-ікон складаецца пераважна з геяў, у прыватнасці, у рэйтынг трапілі вакаліст The Queen Фрэдзі Мерк’юры, брытанскі акцёр Стэфан Фрай (Stephen Fry) і поп-выканаўца Джордж Майкл (George Michael). Адзіным мужчынам-натуралам, які атрымаў прызнанне гей-тусоўкі, стаў футбаліст Дэвід Бэкхэм.

У той жа час жаночая частка спісу складаецца з зорак шоў-бізнэсу, далёкіх ад нетрадыцыйных пераваг. Сваімі мконамі гомасэксуалісты абралі Кайлі Міноўг (Kylie Minogue), Мадону (Madonna), Мэрлін Манро (Marilyn Monroe) і Шэр (Cher).

Арганізатар апытання, які праводзіўся на сайце OnePoll.com, лічыць, што нічога дзіўнага ў гэтым няма. “Цікава, што большасць жанчын, якія трапілі на пастамент гей-супольнасці, не з'яўляюцца лесбіянкамі. Гэта проста кажа аб тым, што для таго каб падтрымліваць пэўны лад жыцця, не абавязкова з'яўляцца прадстаўніком меншасці, можна проста быць добразычлівым і талерантным да людзей навокал”, - заявіў рэдактар сайта.

Унікальным удзельнікам рэйтынгу стаў брытанскі тэлевядучы Пол О'Грэйдзі (Paul O’Grady): у яго атрымалася трапіць адначасова ў мужчынскі і жаночы рэйтынгі. У мужчынскі Топ-10 ён увайшоў пад сваім сапраўдным іменем, а ў жаночы спіс трапіла Лілі Сэвэдж (Lily Savage) – яго жаночае альтер-эга.

Па music.com.ua
Фота: dailymail.co.uk (на фота Lily Savage)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі